ПАЛАЖЭННЕ аб ваенна-патрыятычным клубе ”Баявы“
імя Мікалая Іванавіча Падшываленкі“
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Дадзенае Палажэнне рэгулюе дзейнасць ваенна-патрыятычнага клуба ”Баявы“ імя Мікалая Іванавіча Падшываленкі“ (далей – Клуб), вызначае яго мэты, задачы, парадак функцыянавання.
1.2. Клуб – дзіцячае грамадскае аб’яднанне, створанае пры дзяржаўнай установе адукацыі ”Занарацкая сярэдняя школа“ (далей – установа адукацыі) ва ўзаемадзеянні з АУС Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта.
1.3. Дзейнасць Клуба ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспуюлікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021-2025 гады, планам мерапрыемстваў Клуба, распрацаваным ва ўстанове адукацыі (ваенна-патрыятычны накірунак), іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.
1.4. Да рэалізацыі адукацыйнай праграмы могуць ва ўстаноўленым парадку далучацца супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў, педагагічныя работнікі ўстановы адукацыі, установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, іншыя асобы, прафесійная дзейнасць якіх можа садзейнічаць патрыятычнаму, духоўна-маральнаму і фізічнаму развіццю дзяцей і моладзі.
1.5. Па рашэнні начальніка аддзела ўнўтранных спраў Мядзельскага райвыканкама, работа з вучнчмі ў межах рэалізацыі адукацыйнай праграмы Клуба можа ажыццяўляцца на тэрыторыі аддзела ўнутраных спраў.
1.6. Клуб мае свае адметныя сімвалы і атрыбуты: назву, дэвіз, песню, сімволіку, знакі адрознення.
1.7. Работа з вучнямі ажыццяўляецца ў выглядзе заняткаў, спаборніцтваў, паходаў, экскурсій, збораў.
1.8. Колькасны склад павінен быць не менш за 10 чалавек, узрост удзельнікаў - 9-17 год.
1.9. План мерапрыемстваў Клуба распрацоўваецца кіраўніком Клуба пры ўзгадненні з АУС Мдзельскага райвыканкама.
ГЛАВА 2
МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, МЕТАДЫ І ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦІ КЛУБА
2.1. Мэтамі дзейнасці Клуба з’яўляюцца:
патрыятычнае выхаванне моладзі;
выхавнне прававой культуры вучняў;
прапаганда здаровага ладу жыцця;
прапаганда і папулярызацыя службы ў органах унутраных спраў;
садзейнічанне прафесійнай арыентацыі вучняў для працягу навучання ў сістэме праваахоўных органаў.
2.2. Дзейнасць Клуба накіравана на рашэнне наступных задач:
набыццё практычных ведаў і ўменняў, фізічнай і псіхалагічнай устойлівасці для будучай службы (навучання) у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
выхаванне духоўна-маральных каштоўнасцей і якасцей;
далучэнне да фізкультурна-масавай, абаронча-спартыўнай і аздараўленчай работы;
арганізацыя змястоўнага правядзення вольнага часу, прафілактыка шкодных звычак і правапарушэнняў сярод непаўналетніх;
рашэнне іншых задач пазітыўнай накіраванасці, выхавання пачуцця любові да сваёй Радзімы, гонару за свой народ і яго гісторыю.
2.3. Для рэалізацыі адукацыйнай праграмы выкарыстоўваюцца формы і метады, якія ўстаноўлены заканадаўствам у сферы адукацыі, а таксама перадавыя формы і метады работы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 3
АСНОЎНЫЯ НАКІРУНКІ ДЗЕЙНАСЦІ КЛУБА
3.1. Асветніцкі:
арганізацыя і правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў, даследчая работа, распрацоўка і ўкараненне метадычных рэкамендацый па арганізацыі клубнай работы і самакіравання;
арганізацыя інфармацыйнага абмену з іншымі аб’яднаннямі і пазашкольнымі ўстановамі.
3.2. Спартыўны:
далучэнне членаў Клуба да ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах, ваенна-спартыўных і спартыўна-патрыятычных мерапрыемствах ”Шлях мужнасці“, ”Абаронца Айчыны“, ”Зарнічка“, ”Зарніца“.
3.3. Прафарыентацыйны:
удзел у экскурсіях, у тым ліку арганізаваных АУС Мядзельскага райвыканкама;
удзел у днях адчыненых дзвярэй ва ўстановах адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь.
3.4. Спецыяльная падрыхтоўка:
навучанне, ўдасканаленне і развіццё ў вучняў агульнапрафесійных, тактычных і спецыяльных ведаў, практычных уменняў і навыкаў, якія дазваляюць паспяхова выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.
3.5. Патрыятычны:
правядзенне тэматычных гісторыка-краязнаўчых мерапрыемстваў (лекцыі, паходы да памятных месцаў, экскурсіі, зборы, абагульненне інфармацыі);
удзел у акцыях ”Ветэран жыве побач“, ”Запалі зорку дабра“, ”Абеліск“;
удзел у акцыях па навядзенні парадку на месцах воінскіх пахаванняў, каля помнікаў і памятных месцаў.
3.6. Сацыяльна-педагагічны:
развіццё прававой граматнасці вучняў па пытаннях адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх праз удзел у прававых турнірах, мерапрыемствах Тыдняў прававых ведаў ва ўстанове адукацыі.
Грамадска-карысны:
3.7. арганізацыя і ўдзел у акцыях па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі;
супрацоўніцтва з пярвічнай ветэранскай арганізацыяй АУС Мядзельскага райвыканкама.
3.8. У сваёй рабоце Клуб узаемадзейнічае з арганізацыямі, дзейнасць якіх накіравана на патрыятычнае, духоўна-маральнае і фізічнае развіццё дзяцей і моладзі: аддзел унутраных спраў Мядзельскага райвыканкама, Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі, пярвічная ветэранская арганізацыя АУС Мядзельскага райвыканкама.
ГЛАВА 4
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДЗЕЙНАСЦІ КЛУБА
4.1. Фінансаванне расходаў па арганізацыі харчавання вучняў клуба, іх забеспячэнні рэчавай маёмасцю і рыштункам для правядзення мерапрыемстваў, якія звязаны з рэалізацыяй адукацыйнай праграмы, а таксама аплата транспартных паслуг, звязаных з дзейнасцю патрыятычнага Клуба, ажыццяўляецца за кошт сродкаў, якія не забаронены заканадаўствам.
4.2. За выкарыстанне вучнямі вучэбна-матэрыяльнай базы і іншай маёмасці органаў і падраздзяленняў аплата не спаганяецца.
4.3. Матэрыяльна-тэхнічная база іншых устаноў адукацыі, арганізацый, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку моладзі, можа выкарыстоўвацца Клубам для рэалізацыі задач на дагаворнай аснове ва ўстаноўленым парадку.
ГЛАВА 5
ЧЛЕНСТВА КЛУБА, СІМВОЛІКА
5.1. У Клуб прымаюцца вучні 4-11 класаў установы адукацыі, якія паважаюць яго традыцыі і жадаюць займацца па праграме Клуба.
5.2. Прыём у Клуб праводзіцца на падставе асабістай пісьмовай заявы бацькоў (законных прадстаўнікоў) вучняў пры прад’яўленні імі пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, а таксама медыцынскай даведкі аб стане здароўя вучня.
5.3. Пры залічэнні ў Клуб кандыдаты даюць урачыстую клятву (абяцанне).
5.4. Прыняцце ўрачыстай клятвы (абяцання) новымі членамі Клуба праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы, пры ўдзеле асабовага складу Клуба з запрашэннем бацькоў (законных прадстаўнікоў), педагогаў і іншых гасцей.
5.5. Сімвалы Клуба могуць выкарыстоўвацца толькі пры ўдзеле членаў Клуба ў мерапрыемстве. У іншых выпадках выкарыстанне сімвалаў Клуба магчыма па ўзгадненні з кіраўніцтвам установы адукацыі.
ГЛАВА 6
КІРАЎНІЦТВА ДЗЕЙНАСЦЮ КЛУБА
Кіраўніком Клуба з’яўляецца кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстановы адукацыі.
Кіраўніцтва дзейнасцю Клуба ажыццяўляецца і рэалізоўваецц ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем.
УЗГОДНЕНА
Начальнік аддзела ўнутраных спраў
Мядзельскага раённага
выканаўчага камітэта
___________ А.І.Мініч
”__“ __________ 2024
разгарнуць » / « згарнуць