
Шаноўныя калегі, дарагія вучні,
паважаныя бацькі і госці нашага сайта! Сардэчна запрашаем на афіцыйны сайт
дзяржаўнай установы адукацыі ”Занарацкая сярэдняя школа“!
Гэтая пляцоўка – сучаснае акно, праз якое мы дзелімся нашымі дасягненнямі, навінамі і самым цікавым з жыцця школы. Для нас важна, каб кожны наведвальнік – быўшы выпускнік, цікаўны бацька ці будучы першакласнік –змог знайсці тут карысную і актуальную інфармацыю.
Для нас кожны вучань – унікальная асоба, кожны настаўнік – майстар сваёй справы, а кожны бацька – надзейны паплечнік. Мы разам вучымся, разам творым і разам імкнемся да мэты – выхаваць разумных, сумленных і добрых грамадзян нашай краіны.
Наша школа – гэта не проста навучальная ўстанова. Гэта цэлы свет, дзе пануе дух творчасці, павагі і цягі даведаў. Мы імкнемся стварыць атмасферу, у якой кожны вучань зможа раскрыць свой талент, а кожны педагог–рэалізаваць свой прафесійны патэнцыял.
Тут вы знойдзеце ўсё, што трэба ведаць пра школьнае жыццё: ад распісання заняткаў да фатаграфій з апошняга свята. Будзьце ў курсе ўсіх падзей, далучайцеся да нашай актыўнай дзейнасці!
Спадзяюся, што наш сайт стане для вас надзейным памочнікам і крыніцай натхнення. Давайце разам будаваць будучыню, дзе кожны дзень будзе новым крокам да поспеху!
З найлепшымі пажаданнямі, дырэктар школы
Вольга Уладзіміраўна Лосік