У 1863г. у Занарачы ўпершыню адчынена народнае вучылішча. Размяшчалася яно ў грамадскім доме бясплатна. На яго ўтрыманне дзяржава кожны год адпускала па 200 рублёў з дзяржаўнай казны. Адным з першых настаўнікаў народнага вучылішча быў Мікалай Флегмантавіч Авессаломаў, які раней працаваў ў Валагодскай духоўнай семінарыі.
У 1873 г. у вучылішчы было 45- хлопчыкаў і 1 дзяўчынка; у 1886 г.- 56 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка; 1892/93 навучальным годзе- 54 хлопчыкі
і 9 дзяўчынак.
Школа насіла назву народнай, там вучыліся дзеці з усёй воласці. Навучанне было неабавязковым. Пры школе быў інтэрнат, а пасцельныя рэчы вучні прыносілі з дому. Школе была выдзелена дзесяціна зямлі, рос вялікі сад, агарод. Зямлёй больш карыстаўся настаўнік, які жыў пры школе. Навучанне працягвалася 4 гады. Заняткі праводзілі з 8 гадзін раніцы да 18 гадзін вечара з перапынкам на абед.
З 1893г. пачала працаваць царкоўнапрыходская школа, якая размяшчалася на месцы, дзе знаходзіўся камбінат бытавога абслугоўвання. Законавучэнне вёў свяшчэннік Занарацкай царквы Мікалай Балвянцаў, які скончыў літоўскую духоўную семінарыю. Навучаліся ў ёй толькі дзяўчынкі. Пасля заканчэння яны маглі вучыцца ў народнай школе, а потым паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову або вучыццца рамяству.
У 1915 г., у Першую сусветную вайну, школа была разбурана і толькі ў пасляваенныя гады навучанне адноўлена, але адразу не ў школе, а па хатах і на польскай мове. У 1939 г., пасля ўстанаўлення савецкай улады, пабудавана новая школа, якая ў 1941г. зноў знішчана.
Пасля вызвалення Занарачы ад нямецкіх войск, хоць людзі і жылі ў зямлянках, але ў верасні 1944 года пачаліся заняткі ў школе, якая размяшчалася на хутары, ў хаце Усовіча Тамаша Мікалаевіча. Адным з першых настаўнікаў працаваў Мартынаў Яўген Сцяпанавіч, былы партызан. Потым да яго прыехала і жонка - Анастасія Паўлаўна. Настаўнічаў таксама адзін з мясцовых жыхароў, які меў чатырохкласную адукацыю - Пракапец Іосіф Максімавіч. У 1948-49 гадах была пабудавана новая пачатковая школа, а затым з’явіўся будынак для сямігадовай. Дырэктарам новай школы стаў Канстанцінаў, а затым Чабатар Вячаслаў Іванавіч. Працавалі настаўнікамі ў той час Пяткевіч Марыя Ігнацьўна, Чапалеўская Яніна, Швед Іосіф Аляксандравіч і яго жонка Ганна Усцінаўна. З 1955 па 1957 год узначальваў школу Барысевіч Пётр Пяторовіч. Вучыла дзяцей і яго жонка Фаіна Аляксандраўна, выдатнік Народнай Асветы БССР, узнагароджана ганаровай граматай міністэрства асветы БССР.
Працяглы час , з 1957 па 1970 год, дырэктарм школы працаваў Уліцкі Міхаіл Сцяпанавіч.
 |
 |
| М.С. Уліцкі (у цэнтры). 6 клас, 1971 год |
1967 год, В.І. Тарасава (у цэнтры), настаўнік пачатковых класаў
|
 |
 |
Архіўныя фотаздымкі
|
У 1968 годзе па ініцыятыве Уліцкага Міхаіла Сцяпанавіча пабудаваны новы будынак школы, у якім вучыліся дзеці да 2020 года.

Першы выпуск вучняў адбыўся ў 1969 годзе.
У 1973 годзе пры школе быў пабудаваны інтэрнат, у якім да 2020 года займаліся вучні пачатковых класаў. Доўгі час колькасць дзяцей у школе заставалася стабільнай - каля 200 чалавек.
 |
 |
| Выпуск 1979 года |
Выпуск 1984 год |
Вучыліся ў школе дзеці з сямей перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны, у 2007 годзе такіх вучняў - 43 , дзеці- сіроты з прыёмных сямей, на 2005-2006 годы такіх сем’яў было 14, з іх два дамы сямейнага тыпу. У прыёмных сем’ях выхоўвалася 39 дзяцей.
Паступова змяняўся знешні выгляд школы, умацоўвалася матэрыяльна - тэхнічная база.

На працягу 2005 года быў зроблены капітальны рамонт будынку, абсталяваны новы камп’ютарны клас, закуплена новая мэбля для клас У сувязі з тым, што 50% дзяцей пражывала не ў вёсцы Занарач, у верасні 2005 года ў школе з’явіўся аўтобус.
У 2020 годзе пабудаваны новы аднапавярховы будынак школы.


Разам з будынкам для навучэнцаў і іх бацькоў адкрыліся новыя магчымасці: сучасныя умовы навучання, бяспечнае асяродзе.
У школе размясціліся навучальный кабінеты для малодшых і старэйшых класаў, бібліятэка, спартыўная зала сумесна з актавай, сталовая. А у 2023 годзе каля школы пабудавалі новы стадыён, дзе размясціліся пляцоўкі для гульні
ў валебол і баскетбол, бегавая дарожка, варкаўт-пляцоўка, вулічныя трэнажоры і міні футбольнае поле.




Дырэктарамі школы ў розныя гады працавалі:
Барысевіч Пётр Пятровіч – з 1955 па 1957 год,
Уліцкі Міхаіл Сцяпанавіч – з 1957 па 1970 год,
Асаевіч Канстанцін Андрэевіч – з 1970 па 1982 год і з 1988 па 2002 год,
Стома Марыя Івнаўна – з 1982 па 1988 год,
Жыхар Наталля Генадзьеўна – з 2002 па 2005 год і з 2006 па 2007год,
Лашук Пётр Пятровіч - з 2005 па 2006 год
Варанец Ганна Іванаўна – з 2007 па 2016 год,
Кумішча Вікторыя Генадзьеўна – з 2016 па 2024 год
ГУО "Занарочская средняя школа" - ШКОЛА МИРА
Свидетельство о присвоении статуса ШКОЛЫ МИРА вручено 30 марта 2022 года

Проект «Сеть Школ мира в Республике Беларусь» (далее — Проект) — одна из инновационных форм внеклассной и внешкольной работы учреждений общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования (далее — учреждение образования).
Организатором Проекта выступает ОО «Белорусский фонд мира» (далее — Фонд мира) при поддержке Министерства образования Республики Беларусь.
Целью Проекта является содействие воспитанию детей и молодежи на принципах мира, дружбы, взаимопонимания и согласия, уважительного отношения к национальным традициям и религиозным особенностям других народов, проживающих в нашей стране, пропаганда национальной идеологии, общечеловеческих, семейных, духовных, нравственных и патриотических ценностей, здорового образа жизни, укрепление единства белорусского общества, оказание поддержки государству в решении социальных задач.
Задачи Проекта:
- создание под эгидой Белорусского фонда мира сети «Школ мира», заинтересованных в воспитании учащихся в духе культуры мира и миротворчества;
- обмен опытом работы и сотрудничества между данными учреждениями образования Республики Беларусь, совместная реализация «Школами мира» миротворческих акций и мероприятий;
- изучение учащимися «Школ мира» деятельности мирового сообщества по укреплению всеобщего мира и международной безопасности, обеспечению реализации целей устойчивого развития и сохранению мирового культурного наследия;
привлечение учащихся к участию в проектах Фонда мира по следующим направлениям:
— сохранение исторической памяти о подвиге белорусского народа в годы Великой Отечественной войны;
— забота о ветеранах войн и труда;
— ремонт и реконструкция мемориалов, памятников и обелисков, мест захоронений погибших воинов;
— помощь детям-сиротам, детям-инвалидам и многодетным семьям;
— повышение роли семьи в воспитании подрастающего поколения;
— реализация важнейших образовательных и культурных программ, направленных на развитие национальной культуры и народного творчества, сохранение историко-культурного наследия, поддержку одаренных детей и молодых талантов;
— охрана здоровья населения и пропаганда здорового образа жизни;
- привлечение учащихся к участию в международном сотрудничестве с миротворческими организациями, «Школами мира» с целью укрепления мира, дружбы, взаимопонимания и согласия между людьми и народами, популяризации национальных, культурных ценностей и традиций Республики Беларусь;
- приобщение детей и молодежи к культурно-историческому наследию, традиционным ценностям белорусского народа через реализацию воспитательных, просветительских, образовательных программ духовно-нравственной направленности;
- осуществление взаимодействия с Белорусской Православной Церковью в сфере духовно-нравственного воспитания детей и молодежи, реализация совместных планов, проектов, программ.
Задачи проекта «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»
Полная версия «Положение о проекте Сеть Школ мира в Республике Беларусь»
На базе школы создан миротворческий отряд "Голос мира", в состав которого входят ребята 4-11 классов
Ежегодно в январе по традиции отряд миротворцев пполняеся новыми членами - учащимися 4 класса. Патриотческое мероприяие посвящения проходит в торжественной обстановке, где старшие ребята-друзья повязывают юным миротворцам шарфы ШКОЛЫ МИРА, а юные миротворцы приносят клятву.