Пасяджэнне 1
Тэма: Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе.
Мэта: абмеркаванне праблем і перспектыў развіцця і ўдасканалення сістэмы метадычнай работы з настаўнікамі ў 2025/2026 навучальным годзе.
Форма правядзення: інструктыўна- метадычная нарада
Час правядзення: верасень 2025 года
Пытанні для абмеркавання:
1.Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах у 2025/2026 навучальным годзе (Жыла Л.Я.)
2.Навукова-метадычнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах гуманітарнага цыкла ў 2025/2026 навучальным годзе (Жарская Н.А.)
3.Абмеркаванне плана работы МА на новы навучальны год.
Пасяджэнне 2
Тэма: Эфектыўнасць сучаснага ўрока як умова павышэння якасці адукацыі
Мэта: павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях сучасных падыходаў да правядзення ўрока.
Форма правядзення: семінар
Час правядзення: лістапад 2025 года
Пытанні для абмеркавання:
1.Праектаванне сучаснага ўрока з пазіцыі сістэмна-дзейснага і кампетэнтнаснага падыходаў з выкарыстаннем актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання (Жарская Н.А.)
2.Фарміраванне навыкаў самастойнай вучэбнай дзейнасці на ўроках рускай мовы і літаратуры (Зелянкевіч Л.В.)
3.Факультатыўныя заняткі як форма дыферэнцыяцыі навучання вучняў (Мычко Т.У.)
4.Выкарыстанне лічбавых тэхналогій для арганізацыі адукацыйнага працэсу (Жарская Н.А.)
5.Аналіз вынікаў 1 і 2 этапаў рэспубліканскай алімпіяды па прадметах гуманітарнага цыкла (Жыла Л.Я.)
Пасяджэнне 3
Тэма: Функцыянальная адукаванасць вучняў як каштоўнасны прыярытэт сучаснай моўнай адукацыі
Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканалення метадычнага майстэрства настаўнікаў.
Форма правядзення: метадычны дыялог
Час правядзення: студзень 2026 года
Пытанні для абмеркавання:
1.Функцыянальныя і змястоўныя магчымасці вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў як сродак развіцця чытацкай адукаванасці вучняў (Роліч В.А.)
2.Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў для фарміравання ў вучняў праз змест вучэбнага матэрыялу сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна адобраных паводзін, спосабаў прадуктыўнай камунікацыі (Мычко Т.У.)
3.Асаблівасці рэалізацыі міжпрадметных сувязей пры арганізацыі адукацыйнага працэсу (Жарская Н.А.)
4.Выпускны экзамен па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і цэнтралізаваны экзамен па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, асаблівасці правядзення (Жарская Н.А.)
Пасяджэнне 4
Тэма: Вынікі работы ВМА за 2025/2026 навучальны год.
Мэта: Вызначэнне форм, метадаў аналізу інфармацыйна-метадычнай работы з настаўнікамі за 2025/2026 навучальны год.
Форма правядзення: круглы стол
Час правядзення: красавік 2026 года
Пытанні для абмеркавання:
1.Эфектыўнасць работы настаўнікаў гуманітарнага цыкла ў 2025/2026 навучальным годзе. Аналіз работы ВМА за 2025/2026 навучальны год. Задачы на 2026/2027 навучальны год (Жарская Н.А.)
2.Асаблівасці выніковай атэстацыі ў 2025/2026 навучальным годзе. Арганізацыя выпускных экзаменаў у 9, 11 класах, гатоўнасць вучняў да экзаменаў і ЦЭ (Жыла Л.Я.)
разгарнуць » / « згарнуць