Женщина - педагог в наше время

Жарская Нэллі Аляксандраўна

Жарская Нэллі Аляксандраўна нарадзілася 1 студзеня 1978 года ў в. Занарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў інтэлігентнай сям’і. Бацька працаваў галоўным эканамістам калгаса, маці – завучам у мясцовай школе, бабуля і дзядуля таксама былі настаўнікамі. Дзяўчынка выхоўвалася ў атмасферы адказных адносін да працы, да абавязкаў, павагі да людзей, імкнення да ведаў, сапраўднай любві і дабрыні.

Захапленне роднай мовай і літаратурай з’явілася ў Нэллі яшчэ ў пачатковай школе. Дзяўчынка была пастаяннай удзельніцай школьных і раённых алімпіяд, конкурсаў сачыненняў, чытальнікаў, адзначалася як самы актыўны чытач бібліятэкі. Сярод вучняў заўсёды вылучалася сціпласцю, удумлівасцю, розумам, разважлівасцю і незвычайнай працавітасцю.

У 1994 годзе Нэллі Аляксандраўна закончыла Занарацкую сярэднюю школу з залатым медалём і паступіла ў Барысаўскі педагагічны каледж: вырашыла прадоўжыць педагагічную дынастыю. У 1997 годзе Жарская Н.А. закончыла каледж і атрымала дыплом з адзнакай па спецыяльнасці “Выкладанне ў пачатковых класах” з дадатковай спецыяльнасцю ”Выкладанне беларускай мовы і літаратуры“. Свой працоўны шлях пачала ў роднай школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.

У 1997 годзе Нэллі Аляксандраўна становіцца студэнткай завочнага аддзялення філалагічнага факультэта БДПУ імя М.Танка, куды залічана без здачы экзаменаў як пераможца Рэспубліканскай алімпіяды сярод навучэнцаў педагагічных каледжаў па беларускай мове. У 2002 годзе маладая настаўніца закончыла ўніверсітэт з дыпломам з адзнакай па спецыяльнасці “Выкладчык беларускай мовы і літаратуры”.

У 2002 годзе Жарскай Н. А. была прысвоена першая кваліфікацыйная катэгорыя.

На сённяшні дзень роднай школе аддадзена 29 гадоў руплівай, стараннай і выніковай працы. За гэты час Нэллі Аляксандраўна паказала сябе таленавітым настаўнікам, добрасумленным класным кіраўніком, тактоўным і адказным чалавекам. Яе вучні станавіліся ўдзельнікамі і прызёрамі алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый. Бочка Паліна, дачка Нэллі Аляксандраўны, стала ўдзельніцай ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

У 2023 годзе калектыў ДУА ”Занарацкая сярэдняя школа“ абраў Нэллі Аляксандраўну старшынёй прафкама.

У 2004, 2025, 2026 гадах Жарская Нэллі Аляксандраўна ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі Упраўлення па адукацыі і спорце Мядзельскага райвыканкама за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм. У 2025 годзе ўзнагароджана граматай Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

У 2026 годзе Жарская Н.А. стала пераможцай конкурса прафесійнага майстэрства ”Настаўнік года Мядзельскага раёна – 2026“ у намінацыі ”Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура“.

Педагагічная дзейнасць Жарскай Нэллі Аляксандраўны

Разделы сайта